Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2018, 12:18

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кветкі да манумента таксама ўсклалі сыны кіраўніка дзяржавы. Былі ўскладзены вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу Беларусі, судоў, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, маладзёжных і грамадскіх аб'яднанняў, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікоў замежнага дыпламатычнага корпуса, Беларускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі