Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 студзеня 2018, 11:56

Лукашэнка: "Усходняе партнёрства" не павінна стаць палітызаванай арганізацыяй

30 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Нельга дапусціць, каб ініцыятыва "Усходняе партнёрства" стала чыста палітызаванай арганізацыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома ж, без палітыкі не можа існаваць ніводная арганізацыя, але нельга дапусціь, каб "Усходняе партнёрства" стала чыста палітызаванай арганізацыяй. І не дай бог паставілі мэту перад краінамі "Усходняга партнёрства", каб гэты пояс стаў раздзяляльнай зонай паміж Еўрасаюзам і Расіяй, Кітаем, Усходам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Мы вялікую ўвагу ўдзяляем нашаму супрацоўніцтву ў рамках гэтай арганізацыі. І ў гэтым плане вы можаце на нас разлічваць. Наша пажаданне - каб "Усходняе партнёрства" было больш прыземленым, каб яно было практыка-арыентаваным", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у рамках "Усходняга партнёрства" неабходна вырашаць тыя задачы, якія стаяць перад Еўропай, і развіваць тыя праекты, якія цяпер актуальныя, у тым ліку ў такіх сферах, як энергетыка, транспарт, лагістыка. "У тым ліку і жыццё людзей, візавыя пытанні, каб мы маглі ў большым аб'ёме і больш свабодна ўзаемадзейнічаць з Еўропай, а вы - свабодна прыязджаць у Беларусь", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка: Беларусь з'яўляецца катэгарычным прыхільнікам існавання моцнага ЕС
"Мы катэгарычныя прыхільнікі існавання моцнага ЕС. Мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сіл у ЕС, якія аслабляюць яго", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Беларусь гатова ўнесці любы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўрапейскага кантынентаЛукашэнка: Беларусь гатова ўнесці любы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўрапейскага кантынента
"Наша краіна знаходзіцца ў самым сэрцы, у самым цэнтры Еўропы. Гэтым усё сказана. Вы можаце на нас разлічваць. Мы заўсёды будзем прыхільныя да добрасуседства і гатовы ўнесці любы ўклад у забеспячэнне бяспекі Еўрапейскага кантынента. Гэта вельмі актуальна сёння", - сказаў Прэзідэнт.

Еўракамісар Хан: пераадоленне знешніх і ўнутраных выклікаў робіць ЕС больш моцным і ўстойлівым
Вымушаны прызнаць, што ЕС апошнія некалькі гадоў сутыкнуўся з шэрагам выклікаў. Але ў такой структуры, якая складаецца з 28 краін-членаў, заўсёды ёсць нейкія праблемы.

ЕС імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларуссю - ХанЕС імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларуссю - Хан
Ёханес Хан падкрэсліў, што "Еўрапейскі саюз імкнецца ўмацоўваць сувязі з Беларуссю". Пачаты ўжо шэраг галіновых дыялогаў у розных сферах.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі