Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2016, 14:25

Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам

5 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Пакістанам ёсць добрыя перспектывы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаючыся да ўдзельнікаў нашага форуму, я запрашаю пакістанскіх бізнесменаў укладваць інвестыцыі ў выгадныя для вас праекты на тэрыторыі Беларусі. Упэўнены, у такога супрацоўніцтва добрыя перспектывы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў Беларусі дзейнічае шэраг прэферэнцый, якія могуць быць карысныя для замежных кампаній. "З пункту гледжання падатковага планавання і аптымізацыі прэферэнцыі ўключаюць спецыяльныя льготныя ўмовы гаспадарання пры арганізацыі бізнесу ў рамках шасці свабодных эканамічных зон. Замежныя кампаніі таксама могуць атрымаць дадатковую выгаду, максімальна знізіўшы інвестыцыйныя затраты і падатковую нагрузку пры ўкладанні капіталаў у нашых малых і сярэдніх гарадах", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб актыўным будаўніцтве пад Мінскам Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" - у гэтым міжнародным праекце жадаюць удзельнічаць кампаніі розных краін. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт акцэнтаваў на транспартна-лагістычных магчымасцях Беларусі, праводзімай у краіне палітыцы "кропкавай" прыватызацыі і кадравым патэнцыяле рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі