9 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці канструктыўнага дыялогу з усімі краінамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Таму што мір - гэта жыццё, таму што любы мір - гэта лепш, чым гады ліхалецця, якія мы перажывалі не раз, - падкрэсліў Прэзідэнт. - І мы да гэтага дыялогу гатовы".-0-