Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2018, 09:37

Лукашэнка ўпэўнены ў дасягненні новых поспехаў у беларуска-егіпецкім супрацоўніцтве

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што створаныя за апошнія гады ўмовы для плённага супрацоўніцтва дадуць магчымасць дасягнуць новых поспехаў у палітычнай сферы, гандлі, прамысловасці, навуцы, культуры, турызме і іншых галінах на карысць абодвух народаў, а таксама ў мэтах забеспячэння міру, стабільнасці і прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі