Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2019, 11:59

Лукашэнка: упэўнены, што адносіны Беларусі і КНДР будуць эфектыўна развівацца

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам - Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пад вашым кіраўніцтвам краіна прадаўжае паспяховы рух па шляху ўмацавання нацыянальнага суверэнітэту і дабрабыту грамадзян, дасягнула значных практычных вынікаў у няпростай справе ўстанаўлення дыялогу і атмасферы даверу на Карэйскім паўвостраве, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй будуць і ў далейшым эфектыўна развівацца на карысць нашых народаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а жыхарам КНДР - міру і шчасця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі