Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2016, 20:00

Лукашэнка ўдастоіў дзяржузнагарод членаў Савета Рэспублікі і прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэраг членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўдастоены дзяржаўных узнагарод за значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны, заслугі ў развіцці заканадаўства і парламентарызму. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 28 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Юрый Казіятка.

Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоена першы намеснік генеральнага дырэктара - намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ "Гродна Азот" Тамара Паследняя.

Дырэктар дзяржаўнай установы "Палац культуры г.Маладзечна" Святлана Сарока ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Таксама распараджэннем кіраўніка дзяржавы шэрагу членаў Савета Рэспублікі аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Беларусі.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у галінах прыбора- і машынабудавання, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, развіццё беларускай журналістыкі, дарожнай і лясной гаспадаркі, навукова-педагагічнай дзейнасці, сферы адукацыі, мастацтва, культуры і спорту.

Сярод іх ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА" Вячаслаў Бурскі. Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Васіль Герасімаў. Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Галіна Галкоўская.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі