Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2018, 10:35

Лукашэнка ў Тбілісі ўсклаў кветкі да мемарыяла героям, загінулым за адзінства Грузіі

23 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да мемарыяла героям, загінулым за адзінства Грузіі. З гэтага мерапрыемства пачаўся другі дзень афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Грузію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мемарыял прысвечаны памяці грузінскіх воінаў, якія загінулі ў час канфлікту ў 1992-1993 гадах. Збудаванне ўстаноўлена ў цэнтры Тбілісі на Плошчы Герояў. Працягласць мемарыяла - 25 м, вышыня - 3 м. Імёны загінулых выбіты залатымі літарамі на трох сценах з белага мармуру. Перад скульптурнай кампазіцыяй гарыць вечны агонь. Злева ад мемарыяла ўстаноўлена скульптура жанчыны з вінаграднай лазой у руках, якая сімвалізуе смутак народа.

Сёння запланавана сустрэча Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Грузіі Георгіем Квірыкашвілі, а таксама з Каталікосам-Патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II.

Напярэдадні ў Тбілісі адбыліся афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, абстаноўку ў свеце і рэгіёне. У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісаны дакументы аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку ў адукацыі, медыцыне, банкаўскай сферы, сельскай гаспадарцы, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Самі кіраўнікі дзяржаў змацавалі подпісамі дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй.

Напярэдадні візіту ў грузінскай сталіцы таксама прайшоў бізнес-форум, па выніках якога паміж суб'ектамі гаспадарання і дзелавымі коламі заключана каля 30 дамоўленасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі