Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2018, 09:33

Лукашэнка: у справе захавання міру ў Беларусі вялікі ўклад царквы

8 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У справе захавання міру ў Беларусі вялікі ўклад царквы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 студзеня, наведваючы Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

vvv1

"Асноўная мэта майго сюды візіту - падзякаваць нашаму Уладыку, свяшчэннаслужыцелям, усім, хто нясе гэты Божы крыж у імя духоўнасці нашага народа, за служэнне нашаму народу і дзяржаве. У міралюбнасць, спакой і стабільнасць, якія існуюць на гэтым няпростым кавалку зямлі, на скрыжаванні ўсіх дарог, вялікі ўклад нашай царквы. Усіх нашых канфесій, асабліва свяшчэннаслужыцеляў Праваслаўнай царквы. Усё ж такі гэта самая вялікая канфесія ў нашай дзяржаве, - сказаў Прэзідэнт. - Адпаведна, і народ вам адказвае мірам і дабром. Давайце гэта дабро, гэты мір будзем берагчы як зрэнку вока".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная каштоўнасць - гэта мір і спакой, якія не бяруцца ніадкуль, а грошы заўсёды можна знайсці і зарабіць. "І ён (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) бачыць усё. Калі мы не будзем гэта берагчы, пакарае абавязкова. Таму давайце берагчы гэты мір. Ён для нас вельмі важны", - заклікаў беларускі лідар.

"Як сказаў наш Уладыка, сын Божы прыйшоў, каб узнесці нас на нябёсы. Вось пакуль ён нас туды пакліча, давайце на гэтай зямлі зробім максімум, каб там нам не было сорамна", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі