Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2019, 16:04

Лукашэнка: у мяне на стале ляжаць спісы дэпутатаў, якіх выберуць? Гэта смех

17 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Улада падтрымлівае некаторых кандыдатаў у дэпутаты, аднак не навязвае грамадзянам выбар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што ў мяне на стале ўжо "ляжаць" 110 дэпутатаў, якіх выберуць, - гэта смех. У нас у мінулым парламенце было некалькі адкрытых, яўных апазіцыянераў і некалькі людзей, якія думалі інакш, чым я. Яны не былі ў апазіцыі, але думалі па-іншаму. Вы што, хочаце сказаць, што яны былі ў спісах 110?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаўся, што дзяржава, працоўныя калектывы падтрымліваюць некаторых кандыдатаў у дэпутаты, аднак не збіраюцца навязваць выбар грамадзянам. Да таго ж, звярнуў ён увагу, парламент у Беларусі не з'яўляецца Вярхоўным саветам. "Якая розніца Прэзідэнту, будзе там тры-чатыры ашалелыя апазіцыянеры або не? Яны ж не будуць вызначаць палітыку парламента і, тым больш, краіны", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яму не хацелася б, каб у парламенце быў шум і адбываліся гадасці.

"Мы будзем выбіраць парламент такі, які будзе працаваць у вашых інтарэсах, калі вы хочаце захаваць галоўнае - суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны. Калі вы хочаце, каб гэты кавалак зямлі заставаўся заўсёды наш, для вашых дзяцей", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі