Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 мая 2019, 13:52

Лукашэнка: у бліжэйшы час у Беларусі будзе або новая Канстытуцыя, або ўнясуць праўкі ў дзеючую

31 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У бліжэйшы час у Беларусі будзе або новая Канстытуцыя, або будуць уносіцца праўкі ў дзеючую. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі думаюць аб новым этапе ў сувязі са змяненнямі, якія дыктуе само жыццё. "Вельмі паскорыліся працэсы. Наша Канстытуцыя пачынае крыху адставаць. Я папрасіў менавіта спецыялістаў Канстытуцыйнага суда, каб яны ўнеслі свае прапановы па магчымым удасканаленні нашай Канстытуцыі. А потым мы сядзем і абмяркуем", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Канстытуцыйным судзе Беларусі працуюць выключныя прафесіяналы - практыкі, тэарэтыкі. "Адбіраем кожнага чалавека вельмі доўга. Гэта людзі, якія прайшлі жыццё, і ведаюць, чаго патрабуе ад нас сёння народ", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі