Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 15:43

Лукашэнка ў бліжэйшы час правядзе перагаворы з Сі Цзіньпінам

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час правядзе перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка 23-24 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Рэспубліку Узбекістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У час візіту запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін.

Маючы адбыцца ў Ташкенце саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва стане першым, у якім Беларусь будзе прымаць удзел на вышэйшым узроўні ў новым статусе наглядальніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі