Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2017, 12:27

Лукашэнка ў 2018 годзе плануе шэраг візітаў у краіны амерыканскага кантынента

29 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў 2018 годзе плануе зрабіць шэраг візітаў у краіны амерыканскага кантынента. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Мы дакладна пабываем у Амерыцы. Там у нас ёсць нямала пытанняў, нас запрашаюць мінімум пяць дзяржаў. І мы абавязкова там павінны пабываць, каб перш за ўсё наладзіць гандлёва-эканамічныя адносіны, якія заўсёды з'яўляюцца фундаментам", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што візіты прапрацоўваюцца як ва ўжо традыцыйныя краіны-партнёры, так і ў іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі