Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2018, 16:52

Лукашэнка: творчая дзейнасць Генадзя Гарбука стала бясцэнным укладам у духоўную скарбніцу Беларусі

8 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука ў сувязі са смерцю артыста. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Свой лёс ён звязаў з тэатрам, прысвяціўшы яму ўсе душэўныя сілы, талент і натхненне. Яго творчая дзейнасць стала бясцэнным укладам у гісторыю сучаснага мастацтва, духоўную скарбніцу Беларусі, прыкладам самаадданага служэння нацыянальнай культуры і сваёй Айчыне", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Генадзь Гарбук выхаваў некалькі пакаленняў таленавітых артыстаў, якія дастойна прадстаўляюць, развіваюць і прымнажаюць лепшыя традыцыі беларускай тэатральнай школы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі