Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2019, 09:38

Лукашэнка: свята Нараджэння Хрыстовага аб'ядноўвае мільёны хрысціян у самых светлых і чыстых думках

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Нараджэннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята аб'ядноўвае мільёны хрысціян у іх самых светлых і чыстых думках. Абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці - любоў да бліжняга, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра. Умацоўвае сямейныя вузы і згоду ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам, каб хараство калядных дзён падарыла ім радасць сустрэч з блізкімі, надало духоўных сіл у высакародных імкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі