Поўная версія

Лукашэнка: суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое

Прэзідэнт 21.04.2017 | 14:01
У час выступлення
У час выступлення

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, замахі на гэтыя каштоўнасці недапушчальны. "Вы павінны разумець, што для мяне і для ўсіх прадстаўнікоў органаў улады, якія сядзяць тут, і пераважнай большасці беларускага народа стабільнасць, бяспека нашай дзяржавы, незалежнасць і суверэнітэт - гэта святое. І калі нехта на гэта замахнецца, мы прыменім усю моц нашай дзяржавы. Мы не паглядзім на тое, як нас потым ацэняць", - сказаў Прэзідэнт.

"Няўжо вам мала Украіны? Вы ж бачыце, да чаго прывяла ваша палітыка ва Украіне. Я не хачу, каб гэта адбылося ў Беларусі. Я не хачу збіваць, страляць у сваіх людзей. Мною было прынята рашэнне не дапусціць гэтых сутыкненняў, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Вы ж бачыце, што і цяпер адбываецца (мы ўжо не нагнятаем гэту абстаноўку ў грамадстве). Людзі з боепрыпасамі, са зброяй з усіх бакоў пруць у краіну. Што мне скажа потым народ, калі пачнуць ірваць на кожным скрыжаванні?"

"І не гаварыце, што Лукашэнка не змяніўся, што ён сякі-такі і гэтак далей... Змяніўся. Я буду рабіць усё да нейкага ўзроўню. Але калі я і мае калегі (тыя, хто забяспечвае бяспеку) адчуем, што заўтра гэта чырвоная мяжа будзе пераадолена, мы прымем самыя строгія меры. Лепш вы нас асудзіце, чым нас асудзіць беларускі народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы што, хочаце і тут дэстабілізаваць абстаноўку? І тут хочаце перавярнуць усё? Навошта вам гэта трэба? Хопіць ужо! Увесь еўрапейскі кантынент палае. Трэба спыніцца. І калі Беларусь можа нешта для гэтага зрабіць, вазьміце гэта ў Беларусі. Мы гатовы працаваць на гэта", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Аляксандр Лукашэнка і Абдэлькадэр Месахель Беларусь і Алжыр дамовіліся вывесці супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень
Учора 11:06
Беларусь гатова па сваіх тэхналогіях працаваць у Алжыры ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
Учора 10:54
Лукашэнка павіншаваў Сірыла Рамафосу з уступленнем на пасаду Прэзідэнта ПАР
Учора 09:01
Аляксандр Худалееў назначаны першым намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях
19 лютага, 19:29
Сяргей Жылінскі назначаны начальнікам Інстытута пагранічнай службы
19 лютага, 19:03
Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла
19 лютага, 11:42
Абнародаваны вытрымкі з пісьма Лукашэнкі Прэзідэнту МАК
19 лютага, 10:22
Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта
18 лютага, 17:44
Мінск застанецца перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка
18 лютага, 15:09
Поўная версія