Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 15:52

Лукашэнка: сусветны гандаль становіцца заложнікам палітычных манеўраў

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны гандаль становіцца заложнікам палітычных манеўраў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не валодаем вялікімі запасамі сыравінных рэсурсаў, таму тым больш павінны рабіць стаўку на экспарт высокадаходных тавараў і паслуг. Але сёння мала проста выпусціць добры тавар і знайсці рынак збыту. Сусветны гандаль, на жаль, становіцца заложнікам палітычных манеўраў", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Мінулы год Прэзідэнт назваў годам гандлёвых войнаў. "І ў гэтым годзе яны прадаўжаюцца. Гэта не толькі санкцыйнае процістаянне. Выкарыстоўваецца шырокі арсенал недапушчальных мер - націск, дыскрымінацыя, шантаж, забароны, - звярнуў ён увагу. - Некаторыя краіны ўвялі аднабаковыя абмежаванні ў гандлі нават у адносінах да сваіх важнейшых, бліжэйшых знешнеэканамічных партнёраў. У тым ліку, як вы ведаеце, і ў адносінах да Беларусі".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, важнейшай задачай для краіны застаецца развіццё экспарту. "Пры гэтым высокая доля знешнегандлёвага тавараабароту не толькі прыносіць плён, але і фарміруе рызыку залежнасці ад знешняй кан'юнктуры", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Таму так важна знайсці свае нішы на сусветным рынку, выпускаць тавары і аказваць паслугі, якія маюць устойлівы попыт, высокую канкурэнтаздольнасць, стабільную рэнтабельнасць. "Урад павінен прапаноўваць эфектыўныя, запатрабаваныя інструменты падтрымкі экспарту", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі