Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 жніўня 2018, 09:12

Лукашэнка: супрацоўніцтва Беларусі і Габона адпавядае інтарэсам народаў абедзюх краін

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што наладжванне плённага беларуска-габонскага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Габон дасягнуў значных поспехаў у вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзякуючы канструктыўнай знешняй палітыцы карыстаецца высокім аўтарытэтам у Цэнтральнай Афрыцы і за яе межамі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алі бен Бонга Андзімбу здароўя, шчасця і ажыццяўлення планаў, а жыхарам Габона - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі