Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лютага 2018, 13:13

Лукашэнка: судовыя эксперты павінны быць крыштальна сумленнымі і аб'ектыўнымі

1 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Судовыя эксперты павінны быць крыштальна сумленнымі і аб'ектыўнымі. Асаблівую значнасць гэтай задачы сёння акцэнтаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэем Шведам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу, каб вы былі крыштальна чыстыя ў гэтых адносінах. Вельмі вас прашу. Так, як вы некалі (я вам вельмі ўдзячны), імгненна ўзяўшы ў свае рукі ў няпросты час крымінальную справу па ўзрыве метро, расследавалі яе. Я колькі буду жыць, буду помніць. Гэта найвялікшы ваш здабытак. Таму глядзіце, каб судова-медыцынскія эксперты былі крыштальна сумленнымі. Трэба разумець, што калі ты сфальсіфікаваў супраць некага і дзеля некага экспертызу, гасподзь цябе пакарае. Рана ці позна цябе жыццё пакарае", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці справіўся ДКСЭ з пераўтварэннем разрозненых структур у адзіную вертыкальную структуру і раней існуючымі праблемамі. "Я апошнім часам нямала займаўся крыміналістыкай, можна сказаць, калі ў агульным аб'ёме. Рознымі крымінальнымі справамі. Што граху таіць, у нас яшчэ грамадства такое, што страшных крымінальных спраў дастаткова. Я маю на ўвазе перш за ўсё звязаных з забойствамі, згвалтаваннямі, здзекамі з людзей і іншымі цяжкімі крымінальнымі справамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - І нашы судмедэксперты - гэта цэнтральныя людзі пры расследаванні такіх крымінальных спраў. У вас на ўзбраенні самая сучасная тэхніка. Вядома, гэта дарагія працэдуры, але яны вельмі важныя пры ўстанаўленні ісціны пры правапарушэннях".

"Не дай бог нам памыліцца пры высвятленні абставін. А яшчэ горш - сфальсіфікаваць экспертызу - гэта катастрофа. Мы цяпер удзелім гэтаму асаблівую ўвагу, кантралюючы работу вашага ведамства. Мы не можам скрэмзаць лёс чалавека", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка расказаў, як дзякуючы яго ўдзелу ўдалося раскрыць забойства мінулых гадоў
Прэзідэнт асабліва акцэнтаваў ролю экспертаў у расследаванні крымінальных спраў і іншых правапарушэнняў, каб можна было дакладна ўстанавіць ісціну і пакараць вінаватых.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі