Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2018, 11:31

Лукашэнка ставіць задачу да канца пяцігодкі знізіць інфляцыю да 3-4 працэнтаў

28 красавіка, Жыткавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу да канца цяперашняй пяцігодкі знізіць інфляцыю да 3-4 працэнтаў у год. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі цяпер няма падстаў для росту цэн. "Толькі адна прычына - каб у кішэнь гандлярам больш пакласці. Не трэба гэтага дапускаць. Кантралюйце", - сказаў Прэзідэнт.

"У гэтым годзе 5-6 працэнтаў мы павінны па краіне мець інфляцыю. У наступным - 4-5 працэнтаў. Мы павінны выйсці на 3-4 працэнты. Не трэба 1,5 працэнта, як у Еўропе або ў Амерыцы. Таму што інфляцыя - гэта таксама нечая заработная плата. І мы яшчэ не настолькі сёння намацалі рыначным чынам тую цану, пры якой будзе рэнтабельнай тая ці іншая прадукцыя. Таму няхай будзе 3-4 працэнты да канца пяцігодкі", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць канкурэнцыі ў гандлі, каб не было манапалізму. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў яго няма палітыкі кланавасці, усе павінны працаваць па зразумелых правілах і ў роўных умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі