Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2019, 09:04

Лукашэнка: спадзяюся на далейшае развіццё дружалюбных адносін Беларусі з Угандай

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Спадзяюся на далейшае актыўнае развіццё традыцыйна дружалюбных беларуска-ўгандыйскіх адносін на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Мусевені моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а грамадзянам Уганды - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі