Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 17:15

Лукашэнка: СНД ні ў якай меры не вычарпала сваіх магчымасцей

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Садружнасць Незалежных Дзяржаў ні ў якай меры не вычарпала сваіх магчымасцей. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтэграцыйныя працэсы на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў цяпер перажываюць складаны час. Падзяляючы меркаванне аб безумоўнай неабходнасці мадэрнізацыі Садружнасці, лічым мэтазгодным захаваць яе як міжнародную арганізацыю", - заявіў беларускі лідар.

"СНД ні ў якай меры не вычарпала сваіх магчымасцей. Задача - узмацніць эканамічнае ўзаемадзеянне і зрабіць Садружнасць больш прывабнай для дзяржаў-удзельніц", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі