Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 кастрычніка 2017, 09:00

Лукашэнка: сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі Беларусі

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчынніцам з Днём маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага, чым жанчына, якая падарыла яму жыццё. Слова "мама" нельга аддзяліць ад такіх паняццяў, як мір, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць. Менавіта мацярынская любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень маці - гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

"Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярплівасць, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра. Няхай вас заўсёды акружае штодзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цеплыню і ўвагу. Любові, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!" - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з Днём маці.

Для кожнага чалавека няма на свеце нікога больш блізкага і роднага, чым жанчына, якая падарыла яму жыццё.

Слова "мама" нельга аддзяліць ад такіх паняццяў, як мір, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць.

Менавіта мацярынская любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.

Дзень маці - гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я і мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны.

Дарагія нашы мамы! Прыміце нізкі паклон за нястомную працу і цярплівасць, за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Няхай вас заўсёды акружае штодзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цеплыню і ўвагу. Любові, пяшчоты, душэўнага спакою і міру!

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі