Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 18:59

Лукашэнка: сістэма адукацыі не павінна быць адарванай ад эканомікі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма адукацыі не павінна быць адарванай ад эканомікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба павялічваць практыка-арыентаванасць навучання. Гэта адзіны шлях падрыхтоўкі спецыялістаў, якія валодаюць інфармацыйнымі тэхналогіямі, ведаюць усе этапы вытворчасці. Ідэя бесперапыннай адукацыі, зразумела, не азначае, што чалавек усё жыццё будзе студэнтам. Размова ідзе аб адукацыі, якая фарміруе ў чалавеку імкненне да пастаяннага ўдасканалення і самаразвіцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што сістэма адукацыі павінна выпрацоўваць у людзей здольнасць адаптавацца да зменлівых умоў. "Трэба навучыць вучыцца", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

На думку беларускага лідара, вызначацца з падрыхтоўкай кадраў для высокатэхналагічных і навукаёмістых галін эканомікі неабходна ўжо сёння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі