Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 10:00

Пасланне Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы прайшло ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

На мерапрыемства былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.-0-

Лукашэнка назваў прыярытэтным стварэнне ў Беларусі "эканомікі заўтрашняга дня"Лукашэнка назваў прыярытэтным стварэнне ў Беларусі "эканомікі заўтрашняга дня"
"Прыярытэт - стварэнне трывалай, канкурэнтаздольнай эканомікі. Эканомікі заўтрашняга дня. Менавіта яна з'яўляецца асновай нашага суверэнітэту", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: бягучы год набывае асаблівую значнасць у выкананні задач пяцігодкіЛукашэнка: бягучы год набывае асаблівую значнасць у выкананні задач пяцігодкі
Прэзідэнт адзначыў, што арыенцірам для пераадолення праблем і вываду краіны на новы ўзровень развіцця служаць рашэнні пятага Усебеларускага народнага сходу.

Патрабаванні да ўсіх галін улады будуць толькі ўзмацняцца - ЛукашэнкаПатрабаванні да ўсіх галін улады будуць толькі ўзмацняцца - Лукашэнка

Лукашэнка: чалавечы капітал у Беларусі - самая высокая каштоўнасцьЛукашэнка: чалавечы капітал у Беларусі - самая высокая каштоўнасць
"Чалавечы капітал з'яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Паколькі гэта інвестыцыі ў будучыню. Здаровая, адукаваная нацыя з багатай культурай - аснова паспяховай дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі: мы абавязаны забяспечыць зялёную вуліцу для інвестараў
"Не ўладальнік капіталу павінен хадзіць па кабінетах, каб укласці ў Беларусь свае грошы, а мы абавязаны забяспечыць яму зялёную вуліцу ў краіне. Усе пытанні павінны вырашацца аператыўна!" - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт: патрэбна новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 - прымусіць кожнага працаваць
Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць вывады па сітуацыі па дэкрэце нумар 3. "Патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць", - заявіў ён.

Лукашэнка: ашуканства ў пытанні дасягнення сярэдняй зарплаты Br1000 недапушчальна
"Ашуканства ў гэтай справе недапушчальна. Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці працы выдаць па Br1000. Яны павінны быць зароблены", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўнікоў.

Лукашэнка аб падыходах у рабоце ўлады: мы павінны ўмець слухаць і чуць людзейЛукашэнка аб падыходах у рабоце ўлады: мы павінны ўмець слухаць і чуць людзей
Такі падыход павінен быць уласцівы ўсім галінам улады, перакананы Прэзідэнт. "Людзей трэба слухаць і рабіць высновы, і дзейнічаць, дапамагаючы ім. Іншага не трэба. Гэта задача любой улады, любога дзяржаўнага служачага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святоеЛукашэнка: суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое
"Стабільнасць, бяспека нашай дзяржавы, незалежнасць і суверэнітэт - гэта святое. І калі нехта на гэта замахнецца, мы прыменім усю моц нашай дзяржавы. Мы не паглядзім на тое, як нас потым ацэняць", - сказаў Прэзідэнт.

Адносіны Беларусі з Расіяй традыцыйна маюць асаблівы стратэгічны характар - Лукашэнка
"Дасягнуты ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі, даверныя асабістыя адносіны паміж прэзідэнтамі даюць магчымасць нам адкрыта абмяркоўваць усе важныя праблемы, знаходзіць кампраміс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Мінск гатовы стаць месцам дыялогу па аналагу Хельсінкскага працэсу
"Яшчэ раз хачу пацвердзіць: калі ў гэтым будзе неабходнасць, і свет у гэтым зацікаўлены, Мінск гатовы ў любы момант стаць месцам для дыялогу, накіраванага на асэнсаванне новых правіл светаўладкавання", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі