Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 верасня 2019, 10:54

Лукашэнка сёння ў Мінску сустрэнецца з наследным прынцам Абу-Дабі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння перагаворы з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ўпершыню наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сустрэча кіраўніка дзяржавы і высокага замежнага госця пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, прааналізуюць выкананне раней дасягнутых дамоўленасцей, намецяць перспектыўныя напрамкі гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых сферах.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі