Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2018, 14:52

Лукашэнка: развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы нішто не перашкаджае

18 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Актыўнаму развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы нішто не перашкаджае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Беларусь вырабляе тыя тавары, якія патрэбны ў Малдове. Яе прадукцыя таксама запатрабавана ў Беларусі.

"Нашаму супрацоўніцтву нічога не перашкаджае", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што, наведваючы былыя рэспублікі Савецкага Саюза, нідзе не адчувае такой настальгіі, як у Малдове. "Праязджаючы па цэнтральнай вуліцы Кішынёва, я больш за ўсё хацеў бы прайсці па ёй пяшком, як некалі было ў савецкія часы. Я прызнаюся шчыра (гэта не для піяру нейкага, таму што я ў Малдове): лепшай зямлі я не бачыў і не сустракаў. Тут добрыя людзі, зямля, вельмі добры клімат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я прыехаў сюды як чалавек, які любіць гэты край, які тут бываў вельмі шмат разоў. І я не магу пазбавіцца ад той думкі, што тут жывуць блізкія людзі, прама скажу - нашы людзі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Ігар Дадон адзначыў, што Малдова лічыць Беларусь сваім самым надзейным партнёрам. "Таму ваш візіт у Малдову вельмі важны. Дзякуй вялікі, што прынялі наша запрашэнне", - сказаў кіраўнік малдаўскай дзяржавы.-0-

Аляксандр Лукашэнка і Ігар Дадон'
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі