Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 студзеня 2018, 10:19

Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Фінляндыяй у гандлёва-эканамічнай сферы

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Нійнісцё з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што існуючыя паміж нашымі дзяржавамі адносіны будуць і далей пашырацца, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, у справе забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Саўлі Нійнісцё здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць грамадзян Фінляндыі.

Як паведамлялася, дзеючы Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нійнісцё атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы, набраўшы 62,7 працэнта галасоў выбаршчыкаў пасля праверкі 100 працэнтаў бюлетэняў. Ён удзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат. Інаўгурацыя Прэзідэнта павінна адбыцца 1 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі