Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2019, 11:03

Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Лаоса ў галінах узаемнага інтарэсу

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Бунянга Варачыта і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Спадзяюся, што супрацоўніцтва Мінска і В'енцьяна ў галінах узаемнага інтарэсу будзе і ў далейшым паспяхова развівацца і садзейнічаць росту дабрабыту нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прэзідэнту Лаоса моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў, а народу - шчасця і прагрэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі