7 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на падтрымку Вялікабрытаніі ў развіцці адносін Беларусі з ЗША. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночна Ірландыі Фіёнай Гіб у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У вас вельмі добрыя адносіны з ЗША. Я хацеў бы, каб гэтыя адносіны пэўным чынам былі праецыраваны і на Беларусь. Думаю, што вы зможаце нам у гэтым дапамагчы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-