Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2019, 11:56

Лукашэнка разлічвае на істотнае пашырэнне супрацоўніцтва з Камерунам

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Камеруна Поля Бія з Нацыянальным днём Рэспублікі Камерун. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць у развіцці беларуска-камерунскіх адносін ва ўсіх галінах.

"Упэўнены, што дзякуючы сумесным намаганням мы зможам умацаваць дружалюбныя двухбаковыя сувязі і істотна пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі