Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 снежня 2017, 14:37

Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Астапенку Уладзіміра Аркадзьевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай;

Сідарука Аляксандра Дзмітрыевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Радзюка Сяргея Анатольевіча - кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля;

Лебедзя Дзмітрыя Валянцінавіча - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля;

Савіцкага Сяргея Канстанцінавіча - старшынёй Уздзенскага райвыканкама;

Кулагіна Сяргея Лявонавіча - старшынёй Горацкага райвыканкама;

Бацяноўскага Леаніда Іванавіча - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Гуанчжоу (Кітайская Народная Рэспубліка);

Корбут Аліны Анатольеўны - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";

Кітурка Ірыны Фёдараўны - рэктарам установы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы";

Картуна Андрэя Міхайлавіча - намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Хмеля Андрэя Валер'евіча - намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Смільгіня Івана Іванавіча - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду;

Мірончыка Міхаіла Уладзіміравіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі;

Пучылы Міхаіла Мікалаевіча - генеральным дырэктарам ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія";

Грэбнева Генадзя Іванавіча - членам Віцебскага аблвыканкама.-0-

Лукашэнка актуалізаваў задачу па перафармаціраванні работы МЗСЛукашэнка актуалізаваў задачу па перафармаціраванні работы МЗС
Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклады ПАР і Аргенціны, куды назначаны новыя паслы, аднак гаварыць аб высокай эфектыўнасці і аб'ёмах супрацоўніцтва Беларусі з гэтымі краінамі пакуль не даводзіцца.
Лукашэнка арыентуе кіраўнікоў заўсёды зыходзіць з прынцыпу справядлівасціЛукашэнка арыентуе кіраўнікоў заўсёды зыходзіць з прынцыпу справядлівасці
"Галоўны прынцып - справядлівасць, іншага не дадзена, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Закон не ахопіць усе сферы жыцця і думак чалавека. Таму падключайце адзін прынцып - справядліва павінна быць, каб людзі на нас не крыўдзіліся".
Лукашэнка ў будучым годзе мае намер удзяліць асаблівую ўвагу сустрэчам са студэнцкімі калектываміЛукашэнка ў будучым годзе мае намер удзяліць асаблівую ўвагу сустрэчам са студэнцкімі калектывамі
Прэзідэнт хоча акцэнтаваць увагу менавіта на тых пытаннях, якія важныя для сучаснай моладзі, студэнцтва не толькі цяпер, але і на перспектыву.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі