Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2024, 13:35

Лукашэнка раскрыў планы збеглых і папярэдзіў: размова з імі не будзе доўгай

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка раскрыў планы збеглых і папярэдзіў, што размова тут з імі будзе нядоўгай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб сітуацыі на паўднёвых рубяжах Беларусі, ахарактарызаваў яе як вельмі напружаную: "У непасрэднай блізкасці ад беларускай граніцы сканцэнтравана значная групоўка ўкраінскай арміі - каля 120 тыс. чалавек (тэрытарыялы і ваенныя), у прыгранічных абласцях выкананы комплекс мерапрыемстваў па фарміраванні сістэмы абарончых рубяжоў, раёнаў і пазіцый, якія пастаянна ўдасканальваюцца".

Граніца з Беларуссю з боку Украіны поўнасцю замініравана. Назіраецца кругласутачная разведка ўсіх відаў, накіраваная супраць нашай краіны. Фіксуюцца сістэматычныя правакацыйныя і дэманстратыўныя дзеянні ваеннаслужачых Украіны ў адносінах да супрацоўнікоў беларускіх сілавых ведамстваў, якія знаходзяцца ў прыграніччы, у тым ліку з парушэннем дзяржграніцы.

"Верагоднасць узнікнення з боку ўкраінскіх падраздзяленняў узброеных правакацый, здольных перарасці ў прыгранічныя інцыдэнты, даволі вялікая, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І гэтага вельмі чакаюць нашы хістальнікі рэжыму. На фоне размоў аб магчымым зняцці забароны на прымяненне смяротнай кары ў Расіі (яны ўзніклі пасля апошняга тэракта ў Расіі) нашы збеглыя выступілі з новым заклікам. "Нашы ціхушкі-лахушкі заклікалі знішчыць Беларусь - ні многа ні мала. Цытата: "Беларусь застаецца апошняй краінай Еўропы, дзе прымяняецца смяротная кара. Яе неабходна знішчыць..." - расказаў кіраўнік дзяржавы.

"Дзеля змены ўлады ў Беларусі яны, сапраўды, гатовы на ўсё, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Цяпер карэкціруюць асноўныя напрамкі сілавога сцэнарыя адпаведных дзеянняў. Удасканальваюць так званы план "Перамога 2.0". Акцэнт у ім робіцца на арганізацыі "нацыянальна-вызваленчага руху" на тэрыторыі Беларусі".

Гэтых так званых падпольшчыкаў у нашай краіне выяўляюць, расказваюць аб гэтым публічна. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што адсочваецца таксама, як па той бок граніцы амерыканцы рыхтуюць "беларускую вызваленчую армію", аснову якой павінны скласці полк Каліноўскага і іншыя добраахвотніцкія фарміраванні: рускі добраахвотніцкі корпус і беларускі добраахвотніцкі корпус. "Ненавідзяць Расію, а карпусы сфарміравалі і ўзаемадзейнічаюць", - заўважыў Прэзідэнт.

У якасці прыкладу такога ўзаемадзеяння ён прывёў нядаўні рэйд у Белгарад: "У аснове быў расійскі добраахвотніцкі корпус і беларускі добраахвотніцкі корпус. Пасля нанясення артылерыйскага і ракетнага ўдару па гэтых сілах (а іх, паводле асобных даных, было каля 3 тыс.) і нашым дасталося, і гэтаму расійскаму добраахвотніцкаму корпусу. Загінула нямала людзей".

Вярбоўка радыкальна настроеных беларускіх грамадзян у адпаведныя падраздзяленні прадаўжаецца і цяпер. Вядзецца іх абучэнне ў Польшчы, краінах Балтыі, іншых еўрапейскіх дзяржавах.

"Кропкі дыслакацыі ведаем да міліметра. І колькасць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, атрыманыя навыкі гэтыя завербаваныя байцы адпрацоўваюць у тым ліку шляхам удзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. "Яны не хацелі б, вядома, ваяваць. Хацелі б вучыцца ў лагерах, але ўкраінцы таксама не дурні: "хочаце вопыт атрымаць - на фронт, не пойдзеце на фронт - карміць не будзем". Вось і ваююць", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб тым, чым займаюцца за мяжой беларускія збеглыя, згадаў пра іх "выбары" ў "Каардынацыйны савет", нейкі аналаг парламента ў выгнанні: "Нават дайшлі да "каліноўцаў". Там ужо наогул адбыўся злом. Яны там сысціся не могуць, асабліва ў пытаннях палітыкі. Не ведаюць, каго вылучаць. Аднаго вылучаюць сёння вечарам, заўтра раніцай здымаюць з пасады, выдвараюць з так званага палка, выбіраюць новага".

"Грызня і бойка. І яны хочуць нам арганізаваць тут "нацыянальна-вызваленчы рух", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтыя, хто трэніруецца ва Украіне, вядома, не ідэйныя змагары. Наёмнікі і здраднікі. Бандыты. Размова з імі не будзе доўгай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі