Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2018, 12:54

Лукашэнка расказаў, за каго галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння журналістам, за каго галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас тайнае галасаванне, не гавораць, за каго. Але павінен вам намёк зрабіць: за дзеючага чалавека, які працуе і прыносіць карысць нашай дзяржаве. Гэта галоўны матыў для мяне як Прэзідэнта, і іншага матыву, напэўна, быць не можа, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму за актыўнага, дзеючага, працуючага чалавека".

Кіраўнік дзяржавы 18 лютага прыняў удзел у галасаванні на ўчастку нумар 1 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. Пасля чаго Прэзідэнт пагутарыў з журналістамі і адказаў на іх пытанні.

Усяго на выбарах трэба будзе выбраць 1309 мясцовых Саветаў (18 тыс. 111 дэпутатаў). Для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 22 тыс. 289 кандыдатаў у дэпутаты. У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя Саветы палітычныя партыі праявілі сябе больш актыўна.-0-

Лукашэнка: беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што калі б Беларусі даручылі адыграць нейкую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, яна выконвала б усё неабходнае, не займаючы чыю-небудзь пазіцыю.
Мінск застанецца перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка
"Гэту тэму ў сродках масавай інфармацыі разгарнулі, да скандалу дайшло. Я ведаю, што нікуды гэта пляцоўка не дзенецца. Няўжо еўрапейскія праблемы нехта паедзе ў Азію вырашаць", - спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь вельмі зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту ва Украіне - ЛукашэнкаБеларусь вельмі зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка
"Мы зацікаўлены ў тым, каб гэты канфлікт або вайна (не ведаю, хто як гэта называе), каб гэта ўсё хутчэй скончылася, спынілася", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка накіраваў у адрас Прэзідэнта МАК прэтэнзіі наконт судзейства ў адносінах да КушніраЛукашэнка накіраваў у адрас Прэзідэнта МАК прэтэнзіі наконт судзейства ў адносінах да Кушніра
Ён адзначыў, што яму ўжо тэлефанавалі з офіса кіраўніка МАК і паведамілі, што далі каманду разабрацца і прыняць меры. "Абурылася ўжо ўся грамадскасць спартыўная, ідуць сігналы, што гэта не нармальна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка аб судзействе ў адносінах да Кушніра: выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналуЛукашэнка аб судзействе ў адносінах да Кушніра: выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу
"Яны проста, адкрыта вам скажу як чалавек, які крыху ў гэтым разбіраецца, выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі