Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2019, 12:26

Лукашэнка расказаў, хто з чыноўнікаў у Беларусі захавае сваю пасаду пасля выбараў

19 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, хто з чыноўнікаў захавае сваю пасаду пасля маючых адбыцца ў Беларусі выбараў. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях работы эканомікі за мінулы перыяд 2019 года, ацэнкі вынікаў года і пяцігодкі, праектаў прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што ў многіх з вас і ў асобных іншых чыноўнікаў у галаве думка: выбары і іншае, як будзе, хто будзе працаваць. Публічна вам адказваю на гэта пытанне: той, хто сёння працуе і выконвае прагнозы, планы, прыносіць краіне карысць, працаваць будзе, зразумела. У мяне няма палітыкі асабліва прыбліжаных, аддаленых", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Або як пішуць у інтэрнэце: "Лукашэнка, транзіт улады, хто будзе ва ўладзе...". Дзяцей пачынаюць перабіраць. Дык вось паслухайце, ніякіх дзяцей не перабірайце. Ніякія дзеці ў мяне не рыхтуюцца ні да якога транзіту ўлады. Працаваць са мной, як і раней, будуць толькі тыя, хто хоча працаваць. І хто ўмее мяне слухаць і выконваць мае даручэнні", - заявіў беларускі лідар.

"Калі Румас і Качанава, віцэ-прэм'еры і міністры мяне не чуюць, то вы лепш збірайце партфелі і ідзіце адразу", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі