Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2018, 12:33

Лукашэнка: Расія не проста дружалюбная для Беларусі краіна - там жыве брацкі народ

8 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Расія не проста дружалюбная для Беларусі краіна - там жыве брацкі народ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прытрымліваемся практыкі і палітыкі не ствараць праблем нашым суседзям. Не трэба, каб суседзі на цябе скоса глядзелі. Мы з гэтага зыходзім і ў адносінах да Літвы, Латвіі, Эстоніі. Мы ніколі вас не папракнулі ў тым, што вы ўступілі ў Еўрапейскі саюз. Наадварот, спрабуем з гэтага атрымаць карысць, мы рады, калі ў вас атрымліваецца. Але вы павінны дакладна разумець, што Расія для нас не проста дружалюбная краіна - там жыве брацкі нам народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаў, што Беларусь і Расія не без праблем будуюць свае адносіны. "Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя. Гэта не адносіны народа Беларусі і народа Расіі, гэта адносіны дзвюх улад - Прэзідэнта Расіі і Прэзідэнта Беларусі. Калі мы часам не ўмеем нешта будаваць і наладжваць, гэта нельга перакладаць непасрэдна на адносіны нашых народаў", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусі выгадныя адносіны з Расіяй і з эканамічнага пункту гледжання. "Эканоміка ў Беларусі даволі магутная. Паводле розных ацэнак, ад $75 млрд да $100 млрд мы тут ствараем. Вынікі эканомікі, як вы разумееце, павінны рэалізоўвацца ў гандлі. Еўрасаюз і Расія - наш асноўны рынак", - канстатаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што беларускі народна-гаспадарчы комплекс да гэтага часу вельмі цесна звязаны з расійскім. Беларусь закупляе ў суседняй краіне шмат сыравіны, каб потым вырабіць у сябе тавар. "На прадпрыемствах у Расіі, у якіх мы купляем тавар, працуе амаль 10 млн чалавек. І яны ад нас у гэтым плане залежныя: не станем мы купляць камплектуючыя, металы, вуглевадароды ў іх - гэта скарачэнне вялікае. Таму тут узаемная залежнасць у эканоміцы", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі