Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2018, 09:37

Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў АПК Беларусі

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел ва ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта мерапрыемства стане прадаўжэннем традыцыі на рэспубліканскім узроўні падводзіць вынікі работы ўсіх сфер АПК, ушаноўваць лепшыя рэгіёны, гаспадаркі, працаўнікоў палёў і адзначаць свята ўраджаю, - адзначылі ў прэс-службе. - Выбар менавіта зімовага перыяду пасля надыходу новага года звязаны не толькі з адносным зацішшам у сельскай гаспадарцы ў гэту пару, але таксама магчымасцю аб'ектыўна і ўсебакова падвесці вынікі работы ў мінулым сезоне".

На ўрачыстую цырымонію запрошаны больш за 400 чалавек, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, лідары грамадскіх арганізацый. Аднак галоўнымі ўдзельнікамі свята будуць менавіта тыя, хто непасрэдна кожны дзень заняты ў АПК - кіраўнікі гаспадарак, перапрацоўчых і абслугоўваючых аграпрамысловы комплекс арганізацый, фермеры, перадавікі сельгасвытворчасці, заслужаныя работнікі гэтай сферы.

Плануецца, што кіраўнік дзяржавы выступіць з прамовай, уручыць дзяржаўныя ўзнагароды і падарачныя сертыфікаты лепшым працаўнікам вёскі.

Удзельнікі мерапрыемства таксама змогуць азнаёміцца з выстаўкай прадукцыі і найноўшых дасягненняў аграрнай галіны Беларусі. Акрамя таго, у другой палове дня 9 лютага ў Вялікім тэатры оперы і балета для іх адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў і артыстаў мастацкай самадзейнасці абласцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі