Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2018, 10:36

Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня Перамогі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у агульнарэспубліканскіх святочных мерапрыемствах у гонар 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы ўскладзе вянок да манумента Перамогі. Гасцямі ўрачыстай цырымоніі стануць ветэраны вайны, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў, прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, маладзёжных і дзіцячых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў.

Урачыстым маршам перад прысутнымі пройдзе зводная рота і аркестр ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. Затым на плошчы Перамогі адбудзецца святочны тэатралізаваны паказ.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка паразмаўляе з ветэранамі і прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса.

Прамая трансляцыя мерапрыемства пачнецца ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 12.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі