Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2018, 16:57

Лукашэнка прымае ўдзел у нефармальным саміце СНД

6 снежня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у нефармальным саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мерапрыемства пачалося практычна адразу ж пасля пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці запланавана ў фармаце нефармальнага абеду ад імя Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Лідары краін падвядуць вынікі супрацоўніцтва ў бягучым годзе, абмяркуюць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў СНД.

Пляцоўкай для саміту выбраны "Ленінград Цэнтр". Ён пазіцыянуецца як першая ў Расіі шоу-прастора, цэнтр сучаснай культуры забаў, які прапануе пазнаёміцца з мастацтвам па-за фарматамі і рамкамі.

"Ленінград Цэнтр" размешчаны ў асабняку на Пацёмкінскай вуліцы. Будынак мае больш як стагадовую гісторыю, цесна звязаную з культурай, мастацтвам і свецкім жыццём горада. Да рэвалюцыі тут праходзілі выставы Імператарскага расійскага таварыства садоўніцтва, а ў сярэдзіне XX стагоддзя ў ім знаходзіўся панарамны кінатэатр "Ленінград".

У пачатку 2000-х асабняк рэканструяваў вядомы іспанскі архітэктар Рыкарда Бафіл. Сярод яго работ - будынак Нацыянальнага тэатра Каталогіі ў Барселоне, галаўныя офісы кампаній Cartier і Christian Dior у Парыжы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі