Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2018, 18:28

Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам ў Сочы

20 верасня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У аэрапорце кіраўніка дзяржавы сустракалі губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў, мэр Сочы Анатоль Пахомаў.

Як паведамлялася, 21 верасня пройдуць беларуска-расійскія перагаворы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце сам-насам.

Бакі абмяркуюць развіццё адносін у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, праблематыку гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, па саюзнай і інтэграцыйнай тэматыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі