Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2018, 16:43

Лукашэнка прапанаваў адпраўляць студэнтаў у армію на летніх канікулах

19 кастрычніка, Гродна /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ расказаў аб магчымым спосабе барацьбы з ухілістамі ад тэрміновай ваеннай службы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ухілішся ад арміі - потым не ведаю, з кім ты ажэнішся. Сёння дзяўчына хоча, каб побач з ёю быў мужык, а не проста нехта там у штанах хадзіў. І таму цяпер я думаю, а як хлопцаў, якія паступілі ў ВНУ, падрыхтаваць і зрабіць мужыкамі. Мы ж ім адтэрміноўку даём, а потым ім пасля таго, як скончаць ВНУ, ужо не хочацца служыць, яны шукаюць розныя спосабы..." - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На думку Прэзідэнта, адпраўляць студэнтаў у армію можна на пару месяцаў у час летніх канікулаў. Пасля першага курса яны змогуць атрымаць пачатковую ваенную падрыхтоўку, пасля другога - асвоіць ваенную спецыяльнасць. "Але ў залежнасці да таго, да чаго ён больш схільны і чым займаецца ў ВНУ. Калі ён радыёэлектронікай займаецца, значыць, будзе С-300 асвойваць", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

Прадоўжыць армейскія зборы можна і на наступных курсах. Так, маладыя людзі фактычна пабываюць у арміі, але не адрываючыся ад вучобы. "Пасля заканчэння ВНУ, калі ён панюхае ўжо гэты порах, ён будзе добрым спецыялістам. Ён атрымлівае афіцэрскае званне і недзе яшчэ тры месяцы пасля ВНУ служыць як афіцэр, рыхтуе моладзь і гэтак далей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што рэалізаваць гэта ў Беларусі, кампактнай краіне, не праблема. Аднак ён звярнуў увагу, што гэта ўсяго толькі адзін з магчымых спосабаў вырашэння праблемы, звязанай з ухіленнем ад тэрміновай службы. Пакуль прымаць такое рашэнне не плануецца, прапрацоўваюцца розныя варыянты.

"Але мужык павінен умець размаўляць са зброяй. У адваротным выпадку ён не зможа абараніць сваю сям'ю, сваё дзіця, жонку, маці. Гэта ж наша функцыя - абараняць і памерці дзеля жанчыны. Так было заўсёды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі