Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2016, 17:28

Лукашэнка: праблемы з развіццём саюзнай інтэграцыі звязаны не з інтарэсамі народаў, а асобамі

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблемы з развіццём саюзнай інтэграцыі звязаны не з інтарэсамі народаў, а асобамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне адной з журналістак датычылася таго, чаму працэсы развіцця інтэграцыі па-рознаму асвятляюцца ў беларускіх і расійскіх СМІ. Паводле яе слоў, СМІ ў Беларусі актыўна публікуюць аб гэтым навіны, а расійскім масмедыя гэта тэма не вельмі цікавая.

"У нас з інтэграцыяй праблем шмат, і яны перш за ўсё звязаны не з інтарэсамі народаў, дзяржаў, а, калі ўжо шчыра, яны звязаны з асобамі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час на адным з расійскіх тэлеканалаў паказалі цыкл фільмаў "Хросны бацька". "Я іх не глядзеў, але мне расказвалі, што там было - усякай гадасці хапала. Але я ж чалавек вопытны і разумеў, што без адабрэння звыш наўрад ці хто сабе дазволіць такое, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Навошта гэта робіцца? У мяне шмат сяброў у Расіі і ў вышэйшых эшалонах улады. Я ім задаваў такое пытанне, і многія з іх мне гаварылі, цытую: вельмі ўжо высокі градус Лукашэнкі ў рэгіёнах Расіі, ды і ў Маскве, і ў Піцеры, трэба панізіць. І яго паніжалі".

"Як быццам Лукашэнка робіць усё, каб прыбегчы ў Крэмль, схапіць шапку Манамаха і ў Мінск адвезці. Ну абсурд, згадзіцеся. Гэта немагчыма юрыдычна, ды і нікому не патрэбна, перш за ўсё мне", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова развіваць і паглыбляць супрацоўніцтва, аднак любы саюз павінен будавацца на прынцыпах раўнапраўя. "Гучыць прыгожа: давайце ўвядзём адзіную валюту. Якая яна будзе? Расійскі рубель. Паўстае пытанне - чаму не беларускі? Дзе будзе эмісійны цэнтр? У Расіі. Тады як вырашаецца пытанне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Мы прытрымліваемся разумнай інтэграцыі на прынцыпах раўнапраўя. Вазьміце гісторыю: любы саюз толькі тады можа існаваць, калі ён створаны празрыста, на класічных прынцыпах. Адзін з іх - гэта раўнапраўная аснова, калі гэтага не будзе - не будзе саюза, разваліцца", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі