Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2019, 16:52

Лукашэнка пра жыллёвае будаўніцтва ў рэгіёнах: не трэба будаваць "хмарачосы", месца хапае

22 сакавіка, Баранавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не лічыць неабходным развіваць жыллёвае будаўніцтва ў рэгіёнах шляхам узвядзення дамоў вялікай паверхавасці і арыентуе ў тым ліку на актыўнае асваенне тэрыторый у прылеглых да буйных гарадоў населеных пунктах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова на мерапрыемстве ішла сярод іншага аб тым, каб выходзіць на пэўныя аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва і вырашаць пытанне за кошт вышыннасці жылля. "Не разганяйцеся на завоблачныя вышыні. Не трэба больш за 10-11 паверхаў дамы будаваць у Баранавічах. Па-першае, ніхто ж, напэўна, з начальнікаў не жыве вышэй за 10-ы паверх. А калі і жыве, то гэта рэдкі чалавек. Я да таго, што не вельмі прыемна людзям жыць там - за аблокамі. Не трэба гэтыя "хмарачосы" будаваць у Беларусі. У нас месца хапае. Будуйце камфортнае жыллё", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падтрымаў ідэю аб развіцці пасёлкаў-спадарожнікаў. "Калі ў вас ёсць побач (такія населеныя пункты. - Заўвага БЕЛТА), сувязь добрая - аўтамабільная, аўтобусная, трэба там развіваць будаўніцтва. За 200 тыс. Баранавічы выходзіць не павінны, паколькі вы проста ператворыце горад у мурашнік, і ўжо вам будзе нязручна жыць, не кажучы аб вашых дзецях і ўнуках. Таму акуратна і асцярожна трэба да гэтага падыходзіць. Зыходзьце ў планаванні будаўніцтва менавіта з гэтага", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі