Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 красавіка 2018, 17:20

Лукашэнка пра ўзаемадзеянне з Малдовай: у нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва

18 красавіка, Кішынёў /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова супрацоўнічаць з Малдовай па ўсіх напрамках, якія цікавыя гэтай краіне, заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу сказаць проста і даступна, няхай нас пачуюць і ў Амерыцы, і ў Еўрасаюзе, і на Усходзе: у нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва. Мы гатовы з вамі супрацоўнічаць, пачынаючы ад ВПК (калі вам гэта патрэбна) і заканчваючы любой грамадзянскай прадукцыяй, сельскай гаспадаркі, прадуктаў харчавання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь гатова дзейнічаць максімальна хутка, калі да гэтага будуць гатовы малдаўскія партнёры. "Мы гатовы настолькі, наколькі гатовы вы. Давайце не будзем траціць час", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

У час перагавораў у пашыраным складзе'

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што Беларусі і Малдове не трэба замыкацца на звычайным гандлі, а трэба ствараць сумесныя прадпрыемствы. Работа ў гэтым напрамку вядзецца ўжо даўно, аднак яе трэба актывізаваць. "Больш таго, мы падрыхтуем вам спецыялістаў", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка: развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы нішто не перашкаджаеЛукашэнка: развіццю супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы нішто не перашкаджае
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь вырабляе тыя тавары, якія патрэбны ў Малдове. Яе прадукцыя таксама запатрабавана ў Беларусі.

Малдова разлічвае на адкрыццё авіярэйса Мінск-Кішынёў у бліжэйшы часМалдова разлічвае на адкрыццё авіярэйса Мінск-Кішынёў у бліжэйшы час
"Спадзяёмся ў бліжэйшы час адкрыць прамы рэйс паміж Мінскам і Кішынёвам, што дасць дадатковы імпульс для развіцця нашых адносін", - сказаў Ігар Дадон.

Лукашэнка: Малдова павінна сама выбіраць, з якімі краінамі ёй супрацоўнічацьЛукашэнка: Малдова павінна сама выбіраць, з якімі краінамі ёй супрацоўнічаць
"Не трэба спрабаваць ставіць невялікія дзяржавы на калені і арыентаваць нас - або туды, або сюды. Дайце нам магчымасць вызначыцца, з кім нам быць і як нам дзейнічаць у далейшым. Я формулу Прэзідэнта Малдовы прымаю на ўра: мы павінны бачыць усё добрае і там, і там", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Малдова зацікаўлена пераняць вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і сацсферыМалдова зацікаўлена пераняць вопыт Беларусі ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і сацсферы
"Для большасці грамадзян Малдовы тое, што адбываецца ў Беларусі, вельмі цікава. Не ўтаю, што яны хацелі жыць не горш, чым у Беларусі", - сказаў Ігар Дадон.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі