Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 12:55

Лукашэнка пра цэнзуру: я катэгарычны праціўнік закрываць каму-небудзь рот

14 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Цэнзуры ў інфармацыйнай сферы быць не павінна, але павінны быць унутраны аўтарскі самакантроль і ўменне захоўваць баланс чорнага і белага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, агульны дэпрэсіўны інфармацыйны фон наносіць вялікую шкоду грамадству. Часта гэта вызначае рэчаіснасць і ўжо дакладна ніяк не садзейнічае якасным змяненням жыцця чалавека, канстатаваў ён.

"Цэнзуры ні ў якім разе быць не павінна, але павінны быць унутраны аўтарскі самакантроль і ўменне захоўваць баланс чорнага і белага, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я катэгарычны праціўнік каму-небудзь закрываць рот. І не толькі таму што я такі дэмакрат. Я зыходжу з прагматычнага пункту гледжання: усё гэта дарэмна. А яшчэ горш - гэта на шкоду".

Прэзідэнт дадаў, што цэнзура асабліва бессэнсоўная ў эпоху інтэрнэту. "Час змяніўся. Амаль палова насельніцтва сядзіць у інтэрнэце, і яны там усё бачаць", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі