Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2017, 14:55

Лукашэнка павіншаваў Жээнбекава з выбраннем Прэзідэнтам Кыргызстана

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сааранбая Жээнбекава з выбраннем Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваім волевыяўленнем грамадзяне Кыргызстана падтрымалі курс на забеспячэнне сацыяльна-палітычнай стабільнасці, паступальнае эканамічнае развіццё дзяржавы і далейшае ўмацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што багаты вопыт Сааранбая Жээнбекава ў якасці кіраўніка будзе садзейнічаць паглыбленню разнапланавага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам, а таксама пашырэнню інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі