Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лютага 2018, 11:42

Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння Беларуская праваслаўная царква захоўвае і развівае духоўную і культурную спадчыну нашай краіны, абуджае ў вернікаў любоў, дабро і міласэрнасць, садзейнічае выхаванню патрыятызму, вучыць спагадзе, натхняе на новыя здзяйсненні", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў мітрапаліту Паўлу, каб яго ўдзел у гэтай высокай місіі быў і ў далейшым дзейным і плённым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі