Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2019, 23:41

Лукашэнка павіншаваў веласіпедыстку Таццяну Шаракову з заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па веласіпедным спорце Таццяну Шаракову з майстэрскім выступленнем у індывідуальнай гонцы і заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Устанавіўшы ў адборачным заездзе нацыянальны рэкорд, у фінале ты прынесла другі медаль для каманды Беларусі, на гэты раз вышэйшай пробы. Малайчына! Няхай сённяшняя бліскуча выйграная на родным трэку гонка надасць табе дадатковыя сілы і стане добрым стымулам для новых перамог", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі