Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2019, 09:57

Лукашэнка павіншаваў Валерыя Лявонцьева з 70-годдзем

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Валерыя Лявонцьева з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На працягу многіх гадоў вы нязменна пакараеце публіку непаўторнай манерай выканання, яркай індывідуальнасцю і незгасальнай жыццёвай энергіяй", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўнікальны талент і артыстызм Валерыя Лявонцьева шануемы шматлікімі паклоннікамі з розных краін свету, а адданасць любімай справе стала прыкладам для маладых артыстаў. "Вас па праву называюць адным з самых вядомых эстрадных выканаўцаў нашага часу, які займае асаблівае месца ў гісторыі сучаснага мастацтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што творчасць артыста і далей будзе дарыць гледачам радасць і натхненне, садзейнічаць умацаванню дружбы паміж Беларуссю і Расіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі