Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 сакавіка 2018, 15:51

Лукашэнка павіншаваў Святлану Саханенка з заваяваннем другога золата на Паралімпіядзе

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па інваспорце Святлану Саханенка з заваяваннем другога тытула пераможцы Паралімпіяды. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта яркае дасягненне, якое замацоўвае твае пазіцыі ў якасці лідара беларускіх паралімпійцаў і яшчэ вышэй узнімае планку нашых вынікаў на галоўных стартах чатырохгоддзя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць спартсменцы за працу і перамогу, а таксама пажадаў ёй і ўсёй камандзе ўдачы і новых поспехаў у Пхёнчхане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі